Замоўце цяпер!

Кошт 1 кнігі з дастаўкай па Беларусі – 52 рублі.
2 кнігі – 100 рублёў. 3 кнігі – 147 рублёў, 4 кнігі – 195 рублёў, 5 кніг – 243 рублі. Кнігі дастаўляюцца накладной платаю (аплата на пошце пры атрыманні).

УВАГА! Белпошта дадаткова накідвае да 3% за свае паслугі да кожнай сумы!

Ніжэйшая форма замовы актуальная пры дастаўцы па Беларусі.

Кнігі з дастаўкай за мяжу, калі ласка, ЗАМАЎЛЯЙЦЕ ТУТ

Імя (Абавязкова)
Імя па бацьку (Абавязкова)
Прозвішча (Абавязкова)
Ваш e-mail (Абавязкова)
Колькасць асобнікаў:
Паштовы адрас:
Індэкс
Вобласць
Раён
Населены пункт
Вуліца
Дом (корпус -- калі ёсць)
Кватэра
Тэлефон
Заўвагі

Пра кнігу

Прадмова Уладзіміра Арлова

Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.

Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя  старажытнабеларускія княствы – Смаленскае і Тураўскае, а затым – у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.

Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.

Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны. Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча.

Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты – не плён фантазіі мастака. Каб зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.

Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі.

Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

Глядзіце старонкі з кнігі

Чытаць далей

Глядзіце ілюстрацыі з кнігі

Чытаць далей

Пра аўтараў

Уладзімір Арлоў

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў найстарэйшым беларускім горадзе Полацку. Скончыў гістфак БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі, журналістам, рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Асаблівую папулярнасць здабылі кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі», «Адкуль наш род», «Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам), «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае» (апошнія дзве — у суаўтарстве са Змітром Герасімовічам). Узнагароды: Медаль Францішка Скарыны, Выдавецкая прэмія імя Ўладзіміра Караткевіча, Літаратурная прэмія Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, «Еўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш»), прэмія часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф».

Павел Татарнікаў

Нарадзiўся ў 1971 годзе ў горадзе Брэсце ў сям’i мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне графікі). З 1997 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. Браў удзел у мiжнародных i персанальных выставах у Беларусi, Літве, Польшчы, Расеi, Украiне, Сербii, Чэхii, Славакii, Германii, Аўстрыi, Iталii, Швейцарыi, Францыi, Гiшпанii, Вялiкабрытанii, ЗША, Японii, Тайванi. Дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Рыхтуецца другая частка!

Пры канцы ХVІІІ стагоддзя занятая ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай царскімі войскамі Беларусь надоўга трапіла ў адста­лую Расейскую імперыю, якую справядліва называлі «жандарам Еўропы» і «турмой народаў». Аднак нашы продкі ніколі не спынялі змагання за права самім быць гаспадарамі на роднай зямлі.

Расейскім каланізатарам не ўдалося ператварыць былы абшар Вялікага Княства Літоўскага ў пакорлівы і спакойны край. Параза паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі не зламала баявога духу патрыётаў. У нашых гарадах і мястэчках дзейнічалі таемныя суполкі і арганізацыі. Людзей арыштоўвалі, катавалі, высылалі ў Сібір і каралі смерцю. Ды на іх месца заўсёды станавіліся новыя змагары, гатовыя аддаць свае жыцці за свабоду Айчыны.

У 1831 годзе мужныя людзі нашага краю чарговым разам узялі ў рукі зброю. Сілы былі няроўныя, і царскім карнікам удалося за­душыць паўстанне. Аднак у 1863 годзе продкі на чале з Кастусём Каліноўскім зноў узняліся супроць расейскага панавання. У шэра­гах паўстанцаў было ўжо нямала тых, хто ваяваў не за аднаўленне Рэчы Паспалітай, а за будучую вольную Беларусь. Расея патапіла паўстанне ў крыві, ды не здолела забіць імкнення да свабоды.

Нашае Адраджэнне набірала сілу і ўрэшце прывяло да абвяш­чэння 25 сакавіка 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусы зноў сталі народам дзяржаўным, але да сапраўднай незалежнасці трэба было прайсці доўгі і цяжкі шлях.

Пра ўсё гэта вам раскажа другая частка кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя», створанай пісьменнікам Уладзімірам Арловым і мастаком Паўлам Татарнікавым.

ХОЧАЦЕ ВЕДАЦЬ, КАЛІ ЯНА ВЫЙДЗЕ?

Дзе набыць?

1.    Symbal.by (Менск, пр-т Незалежнасці, 58, офіс 430. Штодня ад 11.00 да 20.00

2.    “Акадэмкніга” (Менск, пр-т Незалежнасці, 72, панядзелак-пятніца 10.00 – 20.00, субота 10.00 – 18.00, нядзеля выходны)

3.    Самавывазам у Менску са ст.м. “Спартыўная” – па дамоўленасці з кур’ерам. Кошт 1 кнігі пры гэтым складзе 45 рублёў. Пішыце на ajcyna.viecnaja@gmail.com

4.    З дастаўкай да вашай станцыі метро – па дамоўленасці з кур’ерам. Кошт 1 кнігі пры гэтым складзе 50 рублёў. Пішыце на ajcyna.viecnaja@gmail.com

Прэса пра кнігу