Пра аўтараў

Уладзімір Арлоў

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў найстарэйшым беларускім горадзе Полацку. Скончыў гістфак БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі, журналістам, рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Асаблівую папулярнасць здабылі кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі», «Адкуль наш род», «Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам), «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае» (апошнія дзве — у суаўтарстве са Змітром Герасімовічам). Узнагароды: Медаль Францішка Скарыны, Выдавецкая прэмія імя Ўладзіміра Караткевіча, Літаратурная прэмія Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, «Еўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш»), прэмія часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф».

Павел Татарнікаў

Нарадзiўся ў 1971 годзе ў горадзе Брэсце ў сям’i мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне графікі). З 1997 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. Браў удзел у мiжнародных i персанальных выставах у Беларусi, Літве, Польшчы, Расеi, Украiне, Сербii, Чэхii, Славакii, Германii, Аўстрыi, Iталii, Швейцарыi, Францыi, Гiшпанii, Вялiкабрытанii, ЗША, Японii, Тайванi. Дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.